НАШ ДОМ - Новости. Примеры заявлений, жалоб в прокуратуру, милицию. Тарифы ЖКХ. Бесплатная юридическая помощь, консультации

НАШ ДОМ

Новости

МIЛIЦЫЯНТЫ ПАКАРАНЫ
За выкананне незаконнага прыказу - папярэджанне

Грамадскі актывіст г.Слоніма Віталь Ешану атрымаў адказ з пракуратуры на сваю скаргу якую ён падаў на незаконныя дзеянні работнікаў міліцыі.

У пачатку кастрычніка міліцыянты ўварваліся ў кватэру, якая належыць В.Ешану і із’ялі камп’ютэр, які чамусьці падаўся ім падобны на крадзены. А падставай для пранікнення ў кватэру паслужыла лужа чырвонай вадкасці і сталовы нож каля парога кватэры. Але ўбачыўшы камп’ютэр заявілі, што ён падобны на крадзены і таму падлягае із’яццю для праверкі. Работнікаў міліцыі А.С.Сіняка і С.Э.Закшэўскага камп’ютэр цікавіў болей, чым лужа мяркуемай крыві і нож у ёй. Міліцыя із’яла: манітор, сістэмны блок, мышку, клавіятуру, прынтэр, некалькі папер і адзін асобнік газеты “Новы час”.

У адказе пракуратуры за подпісам А.А.Яўлаша гаворыцца: “За нарушение требований ст.204 ч.3 УПК Республики Беларусь, выразившиеся в нарушении оформления изъятых при проведении осмотра объектов, строго предупреждён оперуполномоченный ОУР Слонимского РОВД Синяк А.С. Начальнику ОУР РОВД Лагутику Н.Н. строго указано на недостаточный контроль за деятельностью подчинённых сотрудников, что повлекло нарушения УПК Республики Беларусь. Изъятый у Вас компьютер Вы можете получить в Слонимском РОВД в удобное для Вас время”.

Аднак, як аказалася, забраць камп’ютэр не так проста. Тры дні запар В.Ешану наведваўся ў мясцовы пастарунак, але забраць сваю маёмасць так і не здолеў, бо прыйшоў у не зручны для міліцыянтаў час. І толькі 21 лістапада супрацоўнікі міліцыі самі прывезлі ўсе із’ятыя рэчы на кватэру да В.Ешану і ўзялі з яго распіску аб тым, што ўсе рэчы ён атрымаў цэлымі і ў працоўным стане.

А.КАНСТАНЦІНАЎ

Слонім

Материалы по теме:

МIЛIЦЫЯНТЫ ПАКАРАНЫ
За выкананне незаконнага прыказу - папярэджанне
(от 25.11.2007)

Похожие материалы:

юридическая помощь
связь
поиск
побеждаем!
тарифы ЖКХ

При использовании материалов ссылка на источник обзязательна.

Rating All.BY Rambler's Top100